d5e09463     

Панасенко Леонид - Уратуйце Нашы Душы ! (На Белорусском Языке)



Леанiд Панасенка
УРАТУЙЦЕ НАШЫ ДУШЫ!
Яшчэ нiколi ў жыццi ён не быў такi счаслiвы.
Усё сышлося, зладзiлася як мага лепей. У канторы - парадак. Нарэшце
з'явiлiся грошы, а адкуль i як - што каму да гэтага. Дом - поўная чаша, жонка
задаволеная жыццём, што з жанчынамi бывае астранамiчна рэдка, дзецi -
здаровыя. Што яшчэ, скажыце, трэба нармальнаму, сярэдняму чалавеку? Так, ён
ведае, што не вызначаецца асаблiвым розумам i не дасягнуў вяршынь, ён ведае
дзесяткi спакусаў, якiя недаступныя яму i будуць недаступнымi яго дзецям - i
тым не менш шчаслiвы. Бо ведае ўсяму цану i мяжу. Ён даволi малады, Бог даў
яму здароўе, дастатак i яшчэ - вось гэтае чароўнае юнае стварэнне, што сонна
дыхае цяпер яму ў плячо. Зрэшты, якая лухта. Нiхто нiчога яму не даваў. Ён усё
зрабiў сам, сам дасягнуў, здабыў, заваяваў. I калi ўжо дзякаваць за гэта, дык
не Богу, не ўдачы, не выпадку, а сабе! Толькi сабе.
Ён усмiхнуўся ў цемры, ледзь прыўзняўся на локцi, вуснамi знайшоў плячо
каханай, выгiн яе шыi. Неверагодна! Толькi аднойчы ў жыццi бачыў ён такiя шыi,
калi выпадкова зайшоў у карцiнную галерэю i доўга ўстрывожана разглядаў
партрэты даўнейшых майстроў, намагаючыся зразумець, што ў iх не так. Людзi як
людзi, памерлi ўсе даўно, а нешта хвалюе, асаблiва вобразы жанчын. I калi ён
месяцы тры таму спаткаў у запыленых i пракураных калiдорах канторы сваю фею,
дык прайшоў бы, зразумела, мiма, каб не засвяцiла яму з туману клопатаў i
штодзённасцi гэтая тонкая белая шыя. Ён загаварыў з дзяўчынаю, даведаўся, хто
яна i з якога аддзела. Пасля, пры сустрэчах у калiдорах офiса, стаў спыняць
яе, крыху гуллiва жартаваць, без нiякай задняй думкi.
Аднекуль пачулася музыка, i ён паглядзеў у бок закрытага шторкай
iлюмiнатара. Там халодны красавiцкi акiян, плывучыя льды i нiколi раней не
бачаныя iм айсбергi. Там, наперадзе, - Амерыка. Раскошная, яркая краiна, нечым
падобная на iх велiзарны непатапляльны лайнер. Там, наперадзе, яшчэ тыдзень, а
то i два, свята, а тут... Тут - галоўнае. Яго дзяўчынка, яго знаходка,
дыямент, адшуканы на сметнiку жыцця.
Ён прыгадаў сваё нечаканае i крыху незвычайнае прызнанне ёй у каханнi.
Ён ужо даўно купiў за некалькi тысяч манет каюту другога класа на сама
вялiкi ў свеце параход, якi рыхтаваўся ў сваё першае плаванне з Саўтгемптана
да берагоў Амерыкi. Ён закiнуў справы, прадчуваючы Сама Вялiкае Свята свайго
жыцця. Ён упiваўся гэтым прадчуваннем, выразна ў той жа час уяўляючы, што
пасля падарожжа яго чакае звычайнае руцiннае жыццё, са сваiмi праблемамi i
падкопамi, але гэта будзе потым, потым, а цяпер - Аддуха, Свята!
У гэтым эйфарычным стане, ужо склаўшы рэчы i аддаўшы апошнiя
распараджэннi, ён абыходзiў кантору, развiтваўся, выслухоўваў жарты i
пажаданнi, некаму абяцаў сувенiры i тут, як заўсёды ў калiдоры, сустрэў
белашыюю дзяўчынку.
Ён узяў яе за рукi, гучна i весела загаварыў i раптам змоўк - у яго нават
у роце перасохла, а язык здранцвеў, быццам ад наркозу.
Ён упершыню ўбачыў тое, чаго не заўважаў колькi месяцаў. Як прыгожа
струменiцца па яе голай шыi танюткi срэбны ланцужок, як знiкае маленькi крыжык
у мяккiм змроку лагчынкi...
- Што ж нам рабiць? - немаведама ў каго спытаўся Ён. - Разумееш, малеча.
Вось я гляджу на твой крыжык i зусiм не думаю пра Бога, не магу пра яго
думаць. У думках я выцалоўваю твае дзiвосныя грудзi, прытуляюся да iх вачамi,
паколваю i казычу iх вейкамi. Бог пра гэта, дарэчы, ведае i даўно дараваў мне.
Дзяўчына маўчала. Яна апусцiла вочы, i Ён раптам зразумеў, што яго словы
Ёй па



Содержание раздела